Легендарныя браты Браяны саступаюць дарогу Максіму Мірнаму і Філіпу Освальду

14 апреля 2018

Легендарныя браты Браяны саступаюць дарогу ў фінал турніру ў Х'юстане Максіму Мірнаму і Філіпу Освальду. У паўфінале барацьбы ўсё вырашылася толькі ў трэцім сэце, у якім беларус і аўстрыец апынуліся мацнейшымі, 10:6. Сапернікі ў галоўным матчы - немец Андрэ Бегеман і харват Антоніа Санчыч.