Лаланд цягне як можа, але ён не жалезны

11 мая 2017

Чацвёртае паражэнне запар на чэмпіянаце свету, гэтым разам ад Швейцарыі, 0:3, прымусіла хакеістаў зборнай Беларусі жорстка выказацца пра сваю гульню, асабліва Сяргея Касціцына. Форвард таксама адзначыў, што "гуляць павінны ўсе, а не толькі Лаланд, будзь табе 20 гадоў або 35. Гэта чэмпіянат свету, а не чэмпіянат Беларусі". Адзначым, што наша каманда з'яўляецца горшай на чэмпіянаце свету па рэалізацыі большасці. А абаронца Алег Явенка мае рэкордны адмоўны паказчык карыснасці - 7.