Квітава і Кенін выйшлі ў паўфінал "Ралан Гарос"

7 октября 2020
Соф'я Кенін і Петра Квітава сёння сталі паўфіналісткамі "Ралан Гарос". Амерыканская тэнісістка абгуляла ў трох партыях суайчынніцу Дэніэль Колінз - 6:4, 4:6, 6:0. А чэшка з куды меншымі цяжкасцямі справілася з немкай Лаурай Зігемунд - 6:3, 6:3. У вячэрняй праграме "Ралан Гарос" чакаецца інтрыгуючае супрацьстаянне - Новак Джокавіч згуляе з Пабла Карэньа Буста.