Кваліфікацыя Еўра-2020: у гасцях у Беларусі зборная Нідэрландаў

13 октября 2019
Вялікі футбол у Мінску. Сёння зборная Беларусі згуляе супраць грознай каманды Нідэрландаў  на стадыёне "Дынама". На гульні чакаецца аншлаг, білеты раскуплены ўжо даўно. Галандцаў мы перамагалі двойчы, і сёння чакаем перамогі. Зараз у турнірнай табліцы аранжавыя наперадзе, "Белыя крылы"  на чацвёртым месцы. Сапернікам не дапаможа Мемфіс Дэпай. Беларусы ж да матча падыходзяць у поўнай баявой гатоўнасці. 

Матч Беларусь - Нідэрланды  пачнецца  на  стадыёне  "Дынама"  а  19-й гадзіне. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".