Кубак свету па фрыстайле пройдзе ў Раўбічах

19 февраля 2016

Адвага, зграбнасць, спартыўнае майстэрства... Усё гэта заўтра спатрэбіцца ўдзельнікам этапу Кубка свету па фрыстайле, які пройдзе ў нашых Раўбічах. У Беларусі сабраліся шэсць дзясяткаў лыжных акрабатаў больш як з дзесяці краін. І што важна, нашым балельшчыкам ёсць за каго хварэць. Павел Капуцкі сёння наведаў галоўны зімовы спарткомплекс краіны, дзе праходзіла кантрольная трэніроўка.

Спецыяльная машына выязджае да схілу, каб разрыхліць снег. Трэніроўка на некалькі хвілін перапыняецца. Але гэта вельмі маленькая цана за тое, што старт у Беларусі не прыйдзецца ні адмяняць, ні пераносіць.

Сёлета з-за надвор'я былі адменены два этапы Кубка свету: амерыканскім Лейк-Плэсідзе і іспанскай Сьера-Невадзе. Беларусь маразамі таксама пахваліцца не можа. Снег больш нагадвае лёд, што не перашкодзіла падрыхтаваць схіл у Раўбічах да спаборніцтваў.

Падрыхтоўкай схілу займаецца цэлая брыгада людзей. Такая сітуацыя была тут год таму, тады на этапе Кубка свету таксама было не па-зімоваму цёпла. Справіліся. Яловыя галінкі, якімі пасыпаюць месца прызямлення, каб фрыстайліст не згубіўся ў прасторы, нарыхтаваны. Увогуле, прычапіцца няма да чаго.

Максім Гусцік у агульным заліку Кубка свету займае 4 месца. Этап у Раўбічах заключны, так што менавіта ў Беларусі вызначыцца пераможца сезона. У Гусціка ёсць шанц. Кітаец Гуанпю да нас не прыехаў. Застаецца абысці ўкраінца Абраменку і расіяніна Мядуліча.

Ён кантралюе ўсё. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Мікалай Казека наракае на няўдалае выступленне Гусціка на этапе ў Маскве на мінулым тыдні. 28-е месца пагоршыла шанцы Максіма на Кубак свету.

На хатнім этапе з-за траўмы не выступіць Дзяніс Осіпаў. Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір па гэтай прычыне наогул прапусціў увесь сезон. Кваліфікацыя стартуе ў 09:40. У 14:00 фіналы. Этап Кубка свету ў Раўбічах у поўным аб'ёме і ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".