Кубак Гагарына разам з братамі Карнавухавымі ў студыі "Галоўнага эфіру"

7 июля 2019

Зусім хутка мы зноў акунёмся ў перапетыі хакейных баталій на "Мінск-Арэне". Дарэчы, старт новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі вызначаны на 1 верасня. 

Мы, зразумела, у першую чаргу будзем хварэць за мінскае "Дынама", але і сачыць за тымі беларусамі, якія выступаюць і ў іншых клубах. І асабліва прыемна, калі нашы хлопцы дабіваюцца там поспеху. 

Так, на днях у сценах лядовай пляцоўкі ў парку Горкага быў выстаўлены кубак Гагарына - запаветны трафей для ўсіх клубаў КХЛ. У Мінск яго прывёз нападаючы ЦСКА Павел Карнавухаў - выхаванец сталічнага "Юнацтва". 

А зараз кубак Гагарына разам з братамі Карнавухавымі ў нас у студыі. (відэа).