Без права на памылку. Мінскае "Дынама" і СКА з Санкт-Пецярбурга правядуць сёння чацвёрты матч плэй-оф кубка Гагарына. Сустрэча пройдзе на лёдзе "Мінск-Арэны". "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 17:00. Нагадаем, госці вядуць у серыі да 4 перамог з лікам 3:0, а значыць, калі "зубры" жадаюць працягнуць змагацца за выхад у наступную стадыю, нашай камандзе неабходна перамагаць.
Кубак Гагарына. "Дынама" супраць СКА. Чацвёрты матч серыі
8 марта 2021













