Кубак Федэрацыі: Нідэрланды - Беларусь. Сабаленка супраць Рус, Сасновіч супраць Бертэнс

7 февраля 2020
Вялікі тэніс ужо сёння! І на коне выхад у фінал Сусветнай групы галоўнага тэніснага турніру сярод зборных жаночых каманд. У рамках кваліфікацыі Кубка Федэрацыі ў першы дзень спаборніцтваў лідар нашай каманды Арына Сабаленка сустрэнецца з Аранчай Рус, а вось Аляксандры Сасновіч будзе супрацьстаяць куды больш моцны апанент - 8-ая ракетка свету Кікі Бертэнс. Вынікі жараб'ёўкі - на вашых экранах. Пачатак прамой трансляцыі з Гаагі сёння ў 15:30 на "Беларусь 5". Не прапусціце!