Кубак Федэрацыі: 1:1 пасля першага гульнявога дня

22 апреля 2018

1:1 пасля першага гульнявога дня. "Чыжоўка-Арэна" ў гэтыя выхадныя прымае галоўнае тэніснае супрацьстаянне года. Жаночая зборная Беларусі ў барацьбе за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі змагаецца з камандай Славакіі. Першымі на корт павінны выйсці Арына Сабаленка і Яна Чапелава. Пасля - Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Кужмава. На парны паядынак заяўленыя Вера Лапко і Лідзія Марозава, а таксама Яна Чапелава і Вікторыя Кужмава. Аднак капітаны каманд за гадзіну да пачатку матча могуць зрабіць замены. Таму не выключана і з'яўленне на корце Ганны-Караліны Шмідлавай, якая напярэдадні з медыцынскіх паказанняў не змагла згуляць супраць Аляксандры Сасновіч.

Прамыя трансляцыі з корта на "Чыжоўка-Арэне" будзе весці "Беларусь 5".Пачатак у 12:00.