Кубак Еўропы па фрыстайле ў Маскве. У беларусаў 3 залатыя і 3 сярэбраныя медалі

28 января 2019

У Маскве напярэдадні завяршыўся этап Кубка Еўропы па фрыстайле. У Беларусі 6 прызавых месцаў! Нашы спартсмены спаборнічалі з калегамі з Расіі і Казахстана ў адной з самых маляўнічых і складаных дысцыплінах - лыжнай акрабатыцы. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я (вецер і моцны снег), моладзевая зборная Беларусі паказала высокі вынік: 3 залатыя і 3 сярэбраныя медалі.

Наступны этап Кубка Еўропы па фрыстайле прымае Беларусь. Ён пройдзе ў сярэдзіне лютага ў Раўбічах. Фінал адбудзецца ў Італіі. Пераможца вызначаць па суме набраных ачкоў за ўсе этапы спаборніцтваў.