Кубак Дэвіса. Беларусь - Германія. Праграму другога дня адкрые парная сустрэча

7 марта 2020
Звышпрынцыповае супрацьстаянне зборных Беларусі і Германіі ў кваліфікацыі за права згуляць у Сусветнай групе Кубка Дэвіса сёння працягнецца на кортах у Дзюсельдорфе. У эфіры тэлеканала "Беларусь 5" пачатак працы студыі перад гульнёй у 13:30. У 14 гадзін - эфір паядынку. Нагадаем, што напярэдадні менавіта перамога першага нумара нашай зборнай Ягора Герасімава пакінула нашу каманду ў гульні. Беларус дабіўся няпростай перамогі ў матчы з немцам Філіпам Кальшрайберам - 4:6. 7:5, 7:6. Ілья Івашка раней саступіў Яну Ленарду Штруфу. Такім чынам, пакуль лік у супрацьстаянні роўны - 1:1.