Кубак Беларусі: "Іслач" прымае "Дынама-Брэст"

15 марта 2020
А цэнтральнае футбольнае супрацьстаянне дня сёння прымае стадыён футбольнага клуба "Мінск" па вуліцы Маякоўскага. "Іслач", якая прадстаўляе Мінскі раён, чакае ў госці дзеючага чэмпіёна і ўладальніка Суперкубка Беларусі брэсцкае "Дынама". У першай гульні паўфіналу Кубка краіны была нічыя пры чатырох чырвоных картках! "Беларусь 5" пакажа матч у адказ у прамым эфіры ў 14:50.