Кублiкfва і Гуліцкі кваліфікаваліся ў адвольную праграму на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні

25 января 2019

На лёдзе "Мінск-Арэны" працягваецца першы ў гісторыі беларускага фігурнага катання чэмпіянат Еўропы. Спаборніцтва, якое не толькі аб'яднала вакол сталіцы аматараў гэтага віду спорту і спецыялістаў з усяго кантынента, але і для многіх адкрыла нашу краіну.

Як пацвярджэнне - флагі розных дзяржаў у руках балельшчыкаў на цалкам запоўненых трыбунах комплексу. І самая пільная ўвага сёння прыкавана да адвольнай праграмы ў жаночым адзіночным катанні, дзе барацьба за медалі разгортваецца менавіта ў гэтыя хвіліны. Ці атрымаецца расіянцы Аліне Загітавай абараніць свой тытул чэмпіёнкі Еўропы, або золата прымерыць іншая фігурыстка? Адказ можна даведацца і з прамой трансляцыі спаборніцтваў на "Беларусь 5". А ў ранішняй праграме барацьбу за медалі пачалі танцавальныя пары. Набраўшы 19 балаў, кваліфікавацца ў адвольную праграму ўдалося нашым Ганне Кублікавай і Юрыю Гуліцкаму.

Медалі танцавальныя пары разыграюць у суботу, спаборніцтвы пачнуцца ў 16:25. У 11:15 за ўзнагароды пазмагаюцца мужчыны. У поўным аб'ёме і ў прамым эфіры форум паказвае тэлеканал "Беларусь 5".