Хто ўзначаліць групу А на хакейным Кубку Мінска?

28 июля 2017

У спрэчцы за першы радок - сталічнае "Юнацтва" і маскоўскае "Дынама". У актыве абодвух клубаў перамогі над "зубрамі". Прамая трансляцыя сустрэчы, якая пройдзе на "Чыжоўка-Арэне", пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 18:45.

У 14:50 на "Беларусь 5" пачнецца трансляцыя матча каманд групы В. Рыжскае "Дынама" сустрэнецца з "Югрой". Галоўная мэта Кубка Мінска - праверыць каманды перад пачаткам новага сезона. Спаборніцтвы праводзяцца ўпершыню.