Хто стане першым паўфіналістам чэмпіянату Еўропы па футболе?

30 июня 2016
Інтрыга вырашыцца сёння ўвечар. На поле стадыёна "Веладром" у Марселі выйдуць зборныя Польшчы і Партугаліі. У рэйтынгу каманда Крышціану Раналду займае 8-е месца, у той час як іх сапернікі на 27-м. Аднак палякі нядрэнна зарэкамендавалі сябе на групавой стадыі цяперашняга Еўра, не прайграўшы ніводнага матча. Дарэчы, паміж сабою гэтыя зборныя гулялі 10 разоў. Чатыры разы выйгравалі партугальцы, тройчы палякі. Апошняя сустрэча прайшла 4 гады таму і завяршылася нічыёй. Прамая трансляцыя чвэрцьфіналу Польшча - Партугалія пачнецца на тэлеканале "Беларусь 1" у 21:55.