Хто стане ўладальнікам Кубка краіны па футболе? Супрацьстаянне "Віцебск" - "Шахцёр" на "Беларусь 5"

26 мая 2019

Хто стане ўладальнікам Кубка краіны па футболе, даведаемся сёння. На хатнім полі "Віцебск" прыме салігорскі "Шахцёр". "Гарнякі" за сваю гісторыю бралі гэты трафей двойчы А вось у фінале яны гулялі пяць разоў, апошні  ў маі 2017. Віцябчане  да фінальнай часткі спаборніцтваў ніколі не даходзілі. Лепшае іх дасягненне - паўфінал сезона 92-93 гадоў. Напярэдадні розыгрышу Кубка ў чэмпіянаце краіны па футболе  абедзве каманды атрымалі перамогі. Такім чынам, стартавы свісток фінальнага матча прагучыць у 17:00. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю ў 16:30.