"Крумкачы" не падавалі пратэст у АБФФ

16 декабря 2020

Федэрацыя футбола не атрымлівала пратэст "Крумкачоў" на вынік паядынку са "Слуцкам". Пра гэта Агенцтву тэленавін паведамілі ў АБФФ. Напярэдадні мінчане саступілі ў першым стыкавым матчы з лікам 0:2. У Сетцы тут жа з'явіліся чуткі аб неправамерным удзеле ў паядынку футбалістаў-гасцей Сямёнава і Бала. Нібыта яны атрымалі цотныя жоўтыя карткі ў 29-м туры і не мелі права браць удзел у матчы. Федэрацыя футбола спасылаецца на пункт рэгламенту 3.11.9 артыкула 3 - дысцыплінарныя санкцыі ў выглядзе жоўтых картак, атрыманых падчас чэмпіянату, пры правядзенні дадатковага матча не ўлічваюцца. Больш за тое, "Крумкачам" гэты пункт быў растлумачаны яшчэ да пачатку паядынку. Гульня ў адказ пройдзе ў Слуцку 19 снежня.