Крысціна Ціманоўская не выходзіць у паўфінал бегу на 60 метраў

2 марта 2018

У Бірмінгеме працягваецца зімовы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Наша спартсменка ў сваім забегу шостая. Сёння звяртае на сябе ўвагу фінал у штурхальніц ядра (гэта Леанцюк і Дубіцкая) і кваліфікацыя бегу з бар'ерамі на 60 метраў (Герман і Талай).