Крысціна Канцавенка стала бронзавым прызёрам на III летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях

15 октября 2018

Яшчэ адна ўзнагарода на III летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях. Беларуская скакуха з шастом Крысціна Канцавенка ў Буэнас-Айрэсе стала бронзавым прызёрам. Пасля першага раўнда дзяўчына спынілася на 4-м месцы, узяўшы вышыню 3,75 метра. У наступным атлетка паказала характар - і заваявала вышыню - 3.97.

Гэта шостая ўзнагарода зборнай Беларусі ў Буэнас-Айрэсе, яшчэ два медалі нашы спартсмены заваявалі ў складзе інтэрнацыянальных каманд.