Крысціян Дзюбіньскі падпісаў гадавы кантракт з "Нёманам"
7 июля 2020
Капітан зборнай Польшчы па хакеі Крысціян Дзюбіньскі падпісаў гадавы кантракт з "Нёманам", паведамляе прэс-служба гродзенскага клуба. У мінулым сезоне форвард выступаў на радзіме за клуб "Падхале", дзе ў 53 матчах набраў 60 ачкоў і стаў лепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату. Адзначым, Дзюбіньскі з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам Польшчы.













