Крэйг Вудкрафт прадоўжыў кантракт з хакейным мінскім "Дынама"

19 мая 2021
Тэрмін новага пагаднення не ўдакладняецца. Наступны сезон стане для канадца чацвёртым ля руля "зуброў". У мінулым беларускі клуб упершыню за 4 гады прабіўся ў плэй-оф КХЛ, дзе ў першым раўндзе 1:4 саступіў СКА з Санкт-Пецярбурга.