Крэйг Вудкрафт застанецца галоўным трэнерам хакейнага "Дынама"

6 марта 2017

Крэйг Вудкрафт застанецца галоўным трэнерам хакейнага "Дынама" на наступны сезон, у клуба няма праблем з фінансаваннем. Такія галоўныя тэзісы прэс-канферэнцыі па выніках сезона "зуброў" у КХЛ. Такім чынам, у "Дынама" аспрэчылі чуткі аб праблемах з грашыма.

Адзначым, бюджэт каманды на наступны год паменшыцца, а ацэнку цяперашняму выступленню наглядальны савет клуба дасць пазней. Мінскае "Дынама" рэгулярку КХЛ завяршыла на пятым месцы. У першым раўндзе плэй-оф саступіла яраслаўскаму "Лакаматыву" - 1:4.