"Краснадар" Мартыновіча перамагае ў Лізе Еўропы
25 октября 2019
Доўгачаканая перамога. Расійскі "Краснадар", у якім капітан - беларус Аляксандр Мартыновіч, выйграе на выездзе турэцкі "Трабзанспор" у матчы 3-га тура Лігі Еўропы 2:0 і спыняе чатырохматчавую серыю з паражэнняў у еўракубках. Гэта вікторыя дазволіла "быкам" застацца ў пуле каманд за выхад у плэй-оф турніру. Адзначым таксама, што беларускі абаронца стаў адным з лепшых у гэтай гульні.













