Краб Пятровіч змяніў прапіску

14 января 2014
Камчацкі прадказальнік галоўных сёлетніх хакейных баталій сёння ўрачыста пераехаў у двухметровы акварыум, дзе і атрымліваў віншаванні з наваселлем. Яшчэ месяц таму каралеўскі краб жыў ля берагоў Нарвегіі ў Баранцавым моры на глыбіні 100 метраў. Прыехаўшы ў Беларусь, часова пасяліўся ў звычайным акварыуме ў сталічным Цэнтры акіянаграфіі. Зараз жа краб жыве на сапраўднай хакейнай пляцоўцы, а дакладней, яе мініяцюрнай копіі. Менавіта тут ён і будзе прадказваць вынікі матчаў сусветнага першынства ў маі.

Як уладкаваўся Пятровіч на новым месцы, калі адкрыецца вустрычны бар і якім чынам краб прадкажа спартыўную будучыню - нашай здымачнай групе атрымалася прыўзняць заслону над таямніцай. Вялікі рэпартаж карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін глядзіце сёння ў вячэрнім інфармацыйным эфіры Беларусь 1.