Скураны мяч разыграў узнагароды

13 сентября 2014
У Маладзечне завяршыўся фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Трыумфатарам у старэйшай узроставай групе стала сталічная каманда Партызан. У вырашальным матчы турніру падлеткі з Мінска абгулялі 4:1 клуб Равеснік, які прадстаўляе Брэсцкую вобласць. Бронзавыя ўзнагароды ўзялі футбалісты каманды Ветразь Магілёўскага раёна. Але вынік не так важны, галоўнае - удзел.

Апроч камандных перамог, тут улічваліся і індывідуальныя якасці асобных гульцоў у спаборніцтвах па элементах тэхнікі футбола і фізічнай падрыхтоўцы. Увогуле, без прызоў ніхто не застаўся. Памятныя сувеніры ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба атрымаў кожны.