Кароткія індывідуальныя гонкі на 7 этапе Кубка свету для беларусаў склаліся няўдала

8 февраля 2019

Кароткія індывідуальныя гонкі, з якіх стартаваў 7-ы этап Кубка свету, няўдала склаліся для беларусаў. Лепшы вынік - 62 месца ў Дар'і Юркевіч, 3 промахі, 5 недакладных выстралаў і 68-ы радок у Ганны Сола. Ірына Касцючэнка зарабіла 9 хвілін штрафу, яна другая з канца. Трыумфатар гонкі - нарвежка Цірыл Экхаф.

Біятланіст з Нарвегіі перамагае і ў мужчын. Лідар агульнага заліку - Іаханес Бё. 84-ы - Максім Варабей, 7 промахаў, у Віктара Крыўко   4-ы, ён на радок ніжэйшы. 88 месца заняў Раман Ялётнаў, 9 незакрытых мішэняў. Этап працягнецца эстафетамі. У 22:30 - мужчынская, у 0:55 хвілін - жаночая. У прамым эфіры гонкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".