Канстанцін Кальцоў стаў гульцом мінскага "Дынама"

6 октября 2015

Пра гэта сёння паведаміў афіцыйны сайт "зуброў". У "Дынама" беларускі форвард ужо выступаў. Гэта адбылося падчас лакаўту ў НХЛ у сезоне 2004-2005. Кальцоў выступаў у НХЛ у складзе "Пітсбург Пінгвінз", а апошнім месцам працы форварда быў клуб "Сочы", у які перабраўся Андрэй Касціцын.

Напярэдадні афіцыйнага пераходу Канстанціна Кальцова ў "Дынама", "зубры" падняліся на 7-е месца Заходняй канферэнцыі, разграміўшы на "Мінск-Арэне" "Барыс", 6-2. Нападаючы "Дынама" Мэт Элісан пасля другога запар хет-трыка выйшаў на другое месца ў спісе снайпераў сезона з 11 дакладнымі кідкамі. Лідзіруе форвард ЦСКА Джэф Плат.