Конар МакГрэгар завяршае кар'еру ў змяшаных адзінаборствах

26 марта 2019

Пра гэта ірландскі баец  паведаміў у сваім "Твітэры". У ММА на рахунку ў скандальнага МакГрэгара 21 перамога і 4 паражэнні. Пры гэтым ён хоча працягнуць выступаць у Абсалютным байцоўскім чэмпіянаце (UFC) і ўзяць рэванш у Хабіба Нурмагамедава. Менавіта з ім ён правёў свой апошні паядынак у кастрычніку і прайграў. З тых часоў абодва адхіленыя ад баёў да сярэдзіны красавіка праз бойку пасля паядынку.