Конкурс прафмайстэрства сярод вадзіцеляў магістральных аўтацягнікоў

14 сентября 2015

Фінальны этап 9-га конкурсу прафмайстэрства сярод вадзіцеляў магістральных аўтацягнікоў завяршыўся ў Магілёве. У спаборніцтвах, арганізатарам якіх выступіла Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, прынялі ўдзел 15 каманд з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта лепшыя вадзіцеля-міжнароднікі, якія праехалі па дарогах Еўропы і Азіі не адну сотню тысяч кіламетраў. Былі і тыя, на рахунку якіх мільёны. Сваё майстэрства вадзіцелі дэманстравалі ў фігурным кіраванні, амаль ювелірным уменні паркавацца і разварочвацца ў абмежаваных умовах. І такая ўвага да гэтай катэгорыі вадзіцеляў нездарма.

Пераможцы спаборніцтваў былі адзначаны каштоўнымі прызамі, медалямі і кубкамі ў камандным і асабістым заліках.