Канькабежная дыстанцыя 500 метраў сёння на "Беларусь 5" у 14:00

19 февраля 2018

Сёння на Алімпіядзе ўся ўвага беларусаў будзе прыкавана да канькабежнага авала спарткомплекса Канына. На сваёй кароннай дыстанцыі - 500 метраў - выступіць Ігнат Галавацюк. Такім чынам, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак эфіру ў 14:00. Ігнат заяўлены ў пятым забегу.