Каму ў беларускім спорце жыць добра

19 марта 2015

Футбольныя клубы міжсезонне-2015 у большасці сваёй правялі не ў прывычнай Турцыі, а на беларускіх сінтэтычных палях. Прычына - недахоп фінансаў, на які апошнім часам скардзяцца не толькі футбалісты. З падобнымі праблемамі сутыкаюцца прадстаўнікі іншых гульнявых відаў спорту. Хтосьці нават судзіцца з работадаўцамі, спрабуючы выбіць запазычанасці па зарплатах, хтосьці змяншае траты і стаўку робіць на моладзь. Наогул праблема наспявала даўно. Дзяржава траціць вялікія грошы на падтрымку клубаў і асобных спартсменаў, вось толькі аддача не заўсёды сувымерная ўкладзеным сродкам. Андрэй Іваноў спрабаваў разабрацца ў няпростым фінансавым пытанні.

Звычайная пасляматчавая прэс-канферэнцыя. Хтосьці выйграў, хтосьці прайграў. Як правіла, вопытны журналіст наперад ведае, што скажуць трэнеры. Зрэшты, бывае, што і настаўнікі здзіўляюць. Апошні трэнд - у клубах не плацяць зарплаты.

Часам даўгі па зарплатах вісяць больш чым год, і такіх інтэрв'ю апошнім часам даволі шмат. Праблем хапае і ў футбалістаў, якія судзяцца з клубамі з-за нявыплат.

На пытанне, наколькі сціплыя зарплаты ў гродзенскім клубе, патрыярх баскетбольнага трэнерскага цэха, не ўтойваючы, называе лічбу.

Што для прафесіянала такая сума - тлумачыць не варта. Гэтага не хопіць нават на харчаванне. Хаця калі разглядаць Гродна, то, акрамя баскетбольнай каманды, у горадзе ёсць яшчэ футбольная, хакейная, а таксама гандбольная. Бюджэтных грошай на ўсіх не хопіць, а спонсараў прыцягнуць з мінімальнай наведвальнасцю практычна немагчыма. Хаця параўноўваць той жа баскетбол з футболам ці хакеем не зусім правільна.

Замест штучна завышаных бюджэтаў - "штучнае міжсезонне". Зіма-2015 футбалістам запомніцца гэтакай праграмай імпартазамяшчэння. Абсалютная большасць каманд рыхтавалася да чэмпіянату не на берагах Басфора ў Турцыі, а на беларускіх сінтэтычных палях. Недахоп фінансаў прымусіў перагледзець планы і зменшыць бюджэты.

Сітуацыю ведаем, гаворыць памочнік Прэзідэнта па спорце Максім Рыжанкоў. Зрэшты, праблемы ў большасці выпадкаў выключна ў прадстаўнікоў гульнявых відаў спорту, якія проста не ўмеюць зарабляць.

Зменшыць апетыты, як гэта зрабілі ў футбольным клубе "Нёман". У гэтым сезоне на зарплаты плануюць выдаткаваць на 46 працэнтаў менш, чым летась. Змаглі дастукацца і да гульцоў "Славіі".

Калі хочаш больш - прадавай свой талент магутнаму ў фінансавым плане замежнаму клубу. У няпростай эканамічнай сітуацыі гэта ідэальная мадэль. Пытанне: хто пагодзіцца жыць па такіх правілах? Бо для таго, каб паехаць у прэстыжны замежны чэмпіянат, трэба быць на галаву мацнейшым за спартсмена, у чыю краіну ты едзеш. У любым выпадку ўсё зводзіцца да банальнага - працаваць прыйдзецца ў некалькі разоў больш.