Каму гуляць у фінале за золата, а каму змагацца за бронзу Каляднага турніру

6 января 2018

Яшчэ адна спартыўная інтрыга вырашаецца гэтымі днямі ў Мінску. Каму гуляць у фінале за золата, а каму змагацца за бронзу Каляднага турніру?

У апошні дзень групавога этапа на лёд малой "Чыжоўка-Арэны" першымі выйшлі хакеісты са Швецыі і Балкан. Мацнейшымі аказалася балканская зборная. Выніковы лік на табло - 10:7. Адзначым, гэтая перамога стала першай для каманды.

Паралельна свой матч на лёдзе вялікай "Чыжоўка-Арэны" праводзілі каманды Кітая і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Лік 10:2 на карысць зборнай з Эміратаў.

Сёння вечарам гаспадары турніру скрыжуюць клюшкі са швейцарцамі ў 19:00. У групе В каманды Расіі і Чэхіі ў вочным супрацьстаянні вызначаць пераможца групы. Матч пачнецца ў 19:30 і пройдзе на малой арэне ў Чыжоўцы.

Вырашальная стадыя настае і ў спаборніцтвах па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі ў старэйшай узроставай групе "Залатой шайбы". На гэты момант згуляныя тры матчы. "Алімп" разграміў "Шахцёр" 12:1. "Мядзведзь" не пакінуў шанцаў "Прынёманскім ястрабам" - 9:0. А вось гульцы "Дняпра" і "Нафтаграда" разышліся мірам - 4:4.

Апошні матч групавога этапа сёння правядуць "Грыфоны" і "Міраж". Пачатак а 16-й гадзіне. Заўтра каманды разыграюць месцы фінальнага турніру.