Каму дастанецца ў выніку Малы хрустальны глобус

20 января 2018

Медальныя навіны сёння прыйшлі і з амерыканскага Лейк-Плэсіда. Ганна Гуськова выйгравае срэбра этапу Кубка свету і вяртае сабе лідарства ў агульным заліку ў лыжнай акрабатыцы. Каму дастанецца ў выніку Малы хрустальны глобус, вырашыцца сёння ўначы ў супрацьстаянні беларускі і кітаянкі Ксю Ментаа. Перад фінальным этапам беларуска апярэджвае сваю суперніцу на 6 балаў.

Гэты медаль для Ганны ў цяперашнім розыгрышы Кубка свету стаў другім. На старце сезона Гуськова ўпершыню ў кар'еры выйграла золата. Больш за тое, з пяці этапаў у чатырох беларуска аказвалася ў суперфінале, дзе змагаюцца толькі 6 лепшых лыжных акрабатак свету. Шанцы на глобус застаюцца і ў нашых мужчын. Трэцім у агульным заліку пакуль ідзе алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір. У гэтым сезоне ён тройчы паднімаўся на п'едэстал пашаны: у Маскве ўзяў золата, двойчы - у Кітаі і ЗША - станавіўся бронзавым прызёрам. Чацвёртая пазіцыя заліку ў Максіма Гусціка. У гэтыя хвіліны нашы фрыстайлісты выйшлі на першую трэніроўку перад заключным этапам. У эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін сваім настроем падзялілася Ганна Гуськова.

У ноч з суботы на нядзелю фрыстайлісты правядуць заключны этап сезона ў Лейк-Плэсідзе. Гэта стане кантрольнай праверкай сіл перад Алімпійскімі гульнямі. Нашы фрыстайлісты разлічваюць выступіць у Пхёнчхане максімальным складам - 4 мужчыны і 3 жанчыны - і гатовыя змагацца за самыя высокія месцы. У панядзелак каманда вяртаецца ў Мінск.