Камплект узнагарод разыгрываюць сёння ў ціры імя маршала Цімашэнкі

25 июня 2019

Сёння на ІІ Еўрапейскіх гульнях будзе разыграна восем камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Апроч велагоншчыкаў, за медалі ў камандных турнірах будуць змагацца дзюдаісты і стралкі. Заключныя камплекты медалёў разыграюць батутысты і прадстаўнікі спартыўнай аэробікі. У Заслаўі стартуюць спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ, а на футбольным полі ў САК "Алімпійскі" пачынаюць барацьбу пляжнікі. 

Адзін з камплектаў узнагарод разыграюць у абноўленым ціры імя маршала Цімашэнкі. Там працягваюцца спаборніцтвы па стэндавай і кулявой стральбе. 

Пра нашы надзеі - Станіслаў Ліпскі. Ён на прамой сувязі са студыяй.

Пасля трох спаборніцкіх дзён у турніры па кулявой стральбе ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў беларусы пакуль без медалёў, у актыве два чацвёртыя месцы, шостае і восьмае. Сёння - экватар спаборніцтваў тут, у спарткомплексе "Уручча", і я працягваю верыць, што сёння медаль у стралкоў у нас з'явіцца.

Дык вось, сёння пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы і ў мужчын, і ў жанчын у турніры па стральбе з малакалібернага пісталета, а таксама будзе разыграны адзін камплект узнагарод у турніры змяшаных каманд у стральбе са становішча лежма на дыстанцыі 50 метраў. Тут Беларусь прадставіць Марыя Мартынава ў дуэце з Юрыем Шчарбацэвічам, наколькі гэта складаная дысцыпліна, пацікавіліся ў Марыі.

Таму папытаю рэжысёраў паставіць фрагмент інтэрв'ю з Машай. Яна распавядзе аб асаблівасцях дысцыпліны, у якой беларусы выступяць сёння.

Другая пара, якая прадставіць нашу краіну ў гэтай дысцыпліне, гэта не меней амбіцыйны дуэт - Віталь Бубновіч і Святлана Шчарбацэвіч. Фінал у гэтай дысцыпліне пачнецца ў 12:00, зразумела, галоўныя спаборніцкія моманты вас чакаюць у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 2" і "Беларусь 5".