Каманда Цэнтральнага раёна сталіцы стала пераможцам абласных адборачных спаборніцтваў "Скураны мяч"

7 июня 2019

Каманда Цэнтральнага раёна сталіцы стала пераможцам абласных адборачных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе  "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Сёння вызначалі наймацнейшых сярод дзяўчат  2008-2010 гадоў нараджэння. У фінальным матчы юныя футбалісткі з Цэнтральнага раёна моцна перайгралі аднагодак з Першамайскага раёна - 9:4. Трэцяе месца  ў каманды Фрунзенскага раёна. Яна была мацнейшай за "завадчан", 9:8. 

Міхаіл Вяргеенка, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола: "Да 2021 года каманды, якія атрымаюць права выступаць у міжнародных і еўрапейскіх кубках, яны ў сваёй сістэме павінны мець аддзяленне жаночага футбола. І гэта вельмі правільна. Многія пайшлі на гэта. У адным клубе паралельна развіваецца і жаночая каманда".

Дзве прадстаўніцы каманды Цэнтральнага раёна ўвайшлі і ў топ-5 гульцоў турніру. Арына Полюх прызнаная лепшым паўабаронцам. Анастасія Вайцяховіч - лепшы бамбардзір.