Каманда "Шахцёр-Салігорск" можа быць узмоцненая расійскімі легіянерамі

8 августа 2018

Каманда да канца не сфарміраваная. Магчыма ўзмацненне расійскімі легіянерамі. Пра гэта распавёў галоўны трэнер хакейнага клуба "Шахцёр-Салігорск" Дзмітрый Шульга. Напярэдадні "краты" ў розыгрышы Кубка Руслана Салея мінімальна саступілі моладзевай зборнай Беларусі 0:1. Шайбу закінуў нападаючы Павел Ажгірэй.

З іншых вынікаў гульнявога дня вызначым перамогу мінскага "Юнацтва" над гродзенскім "Нёманам" - 1:0. Жлобінскі "Металург" на хатнім лёдзе саступіў "Маладзечну" - 1:5. "Данбас" па булітах даціснуў дзеючага ўладальніка Кубка Беларусі "Гомель" - 6:5.