Каманда Прэзідэнта выйграла рэспубліканскі турнір аматараў хакея

10 апреля 2021
Вялікае вясновае свята спорту сёння прымаў на сваім утульным лёдзе сталічны "Алімпік Парк". Другі фінальны матч XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба атрымаўся такім жа займальным, як і першы. Таму аншлаг на трыбунах быў чаканы. Каманда Прэзідэнта Беларусі прымала каманду Брэсцкай вобласці, і пачалося ўсё з насычанай і яркай праграмы. Гасцей арэны чакаў канцэрт.

Але цэнтральная падзея чакала гледачоў пасля стартавай сірэны. Барацьба на лёдзе разгарнулася ўпартая. Пасля першага перыяду брэсцкі калектыў вёў з перавагай у дзве шайбы! І  наўрад ці падобнае развіццё падзей задавольвала зладжаную каманду Прэзідэнта Беларусі. Гаспадары сабраліся і знайшлі ў сабе сілы перавярнуць ход гульні і перамагчы! 12:4. 

Лепшым варатаром турніру стаў Вадзім Бойка. Лепшы абаронца - Канстанцін Дурноў. Лепшы форвард - Аляксандр Караткевіч. Лепшы бамбардзір з 25 баламі - Яраслаў Чупрыс. 

А сам 14-ты турнір сышоў у гісторыю. Але самыя яркія моманты мы абавязкова ўспомнім сёння ў рамках "Панарамы". Нашы калегі зараз рыхтуюць вялікі рэпартаж.