Каманда Прэзідэнта згуляла з камандай Гродзенскай вобласці

1 ноября 2014

Матчам паміж хакейнай камандай Прэзідэнта і камандай Гродзенскай вобласці стартавалі VIII Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Паядынку папярэднічала маляўнічая цырымонія адкрыцця і лазернае шоу, ну а затым на лёдзе Чыжоўка-Арэны пачалося спартыўнае дзейства. На старце больш пераканаўча глядзеліся госці, якія, праўда, не рэалізавалі некалькі галявых момантаў, за што і паплаціліся. Спрацавала старая спартыўная ісціна: Не забіваеш ты - забіваюць табе. Толькі ў першым перыядзе каманда Прэзідэнта закінула 4 шайбы.

Сцяпан Панамароў, нападаючы хакейнай каманды Прэзідэнта РБ: Вельмі прыемна забіваць першую шайбу ў чэмпіянаце. Выдатна, што ёсць яшчэ жыццё пасля прафесійнага хакея, застаюся ў гэтым хакейным жыцці.

Выніковы лік - 9:3. Адзначым, з цяперашняга розыгрышу ў турніры могуць прыняць удзел толькі хакеісты-аматары, якім больш за 30 гадоў і прафесіяналы, якім больш за 35.