Каманда Прэзідэнта перамагла ў стартавым матчы XIII Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў

19 октября 2019
Каманда Прэзідэнта перамагла ў стартавым матчы XIII Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У матчы-адкрыцці на пляцоўцы "Алімпік Парку"  дружына Кіраўніка дзяржавы прымала зборную Магілёўскай вобласці. Ужо ў першым тайме  гаспадары закінулі тройчы. Другі адрэзак гульні завяршыўся ўнічыю 1-1. У трэцім перыядзе  каманда Прэзідэнта замацавала поспех двойчы. Як вынік - 6:2. Удалым у турніры атрымаўся дэбют Міхаіла Грабоўскага - у актыве форварда тры галявыя перадачы. Аляксандр Лукашэнка закінуў адну шайбу і аддаў адну галявую перадачу. Мікалай Лукашэнка зрабіў два выніковыя кідкі.


Лепшымі гульцамі сустрэчы прызнаныя Андрэй Башко і Руслан Брызгалаў. Нагадаем, удзельнікі спаборніцтваў ужо больш за 12 гадоў вядуць барацьбу за пераходны кубак. Пакуль тут па-за канкурэнцыяй дружына Прэзідэнта. Каманда Кіраўніка дзяржавы 10 разоў перамагала ў турніры. Наступны паядынак адбудзецца ў Віцебску  2 лістапада. Мясцовыя хакеісты прымуць каманду Прэзідэнта.