Каманда Прэзідэнта па хакеі перамагае дружыну Гродзенскай вобласці

14 декабря 2019
Гэтымі днямі ідзе актыўная падрыхтоўка да яшчэ адной навагодняй традыцыі – Каляднага турніру. Ацаніць свае сілы сярод аматарскіх хакейных каманд змаглі дружына Кіраўніка дзяржавы і хакеісты Гродзенскай вобласці. Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай  на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба  праходзілі на лёдзе сталічнага спарткомплексу "Алімпік Парк".

У першым перыядзе  госці яшчэ трымаліся  (толькі адна прапушчаная шайба), але ў другім і трэцім  гаспадары не пакінулі ім ніякіх шанцаў - 11:2. На рахунку Аляксандра Лукашэнкі чатыры дзейсныя перадачы. Яго сын Мікалай  двойчы закінуў  і столькі ж асісціраваў партнёрам. Каманда Прэзідэнта атрымала трэцюю перамогу. 

Па-традыцыі  завяршыўся паядынак агульнай фатаграфіяй і раздачай мяккіх цацак гледачам ад Прэзідэнта. Каманда Аляксандра Лукашэнкі тут жа,  на пляцоўцы ў "Алімпік Парку",  21 снежня пазмагаецца з дружынай Мінскай вобласці.