Каманда Прэзідэнта абгуляла хакеістаў Гомельскай вобласці 3:2

16 декабря 2017

Каманда Прэзідэнта Беларусі абгуляла хакеістаў Гомельскай вобласці ў рамках 11-х спаборніцтваў сярод аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сустрэча завяршылася з лікам 3:2 на карысць гаспадароў. Гэтым паядынкам каманда Прэзідэнта пачала падрыхтоўку да Каляднага турніру, які стартуе 4 студзеня, дзе гаспадарам трэба будзе адстойваць свой тытул.