Каманда Прэзідэнта і хакеісты з Мінскай вобласці ў барацьбе за тытул пераможцаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

31 марта 2018

У барацьбе за тытул пераможцаў ХІ турніру сярод аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба сыдуцца дзеючыя ўладальнікі трафея. Каманда Прэзідэнта і хакеісты з Мінскай вобласці. Прычым аналагічным склад фіналістаў быў і летась. Напярэдадні ў паўфінале мінчане з лікам 2:1 перайгралі гамяльчан, а сёння на лёдзе малой арэны ў Чыжоўцы гаспадары выйгралі ў хакеістаў з Брэсцкай вобласці 9:4. Кіраўнік дзяржавы ў гэтым матчы адзначыўся трыма асістэнцкімі баламі. А хет-трык у складзе гасцей аформіў капітан брэстаўчан Мікалай Васюковіч.

Першы матч фінальнай серыі, якая прадоўжыцца да дзвюх перамог адной з каманд, пройдзе ўжо ў наступную суботу 7 красавіка ў Маладзечне. Другі паядынак адбудзецца 14 красавіка ў Мінску на "Чыжоўка-Арэне". А трэці матч, калі спатрэбіцца, пройдзе на наступны дзень. А пакуль удзельнікі сённяшняга паўфіналу разаграваліся перад паядынкам, лёд быў прадстаўлены хакеістам маладога пакалення. Гэта стала ўжо традыцыяй. Да прыкладу, у студзені паралельна з матчамі Каляднага турніру "Чыжоўка-Арэна" прымала і "Залатую шайбу" - фінал у старшай узроставай групе. Сённяшні турнір "Алімпійскія надзеі" сабраў чатыры лепшыя каманды менавіта па выніках дзіцячых аматарскіх студзеньскіх бітваў. Характар сапраўдных хакеістаў закладваецца ў юным узросце, а па частцы самааддачы і жаданні перамагчы гэтым хлопцам могуць пазайздросціць шматлікія дарослыя. Бо ўжо сёння іх могуць заўважыць трэнеры, а значыць заўтра - адкрыецца дарога ў дарослы хакей.

Перад вырашальным, трэцім, днём турніру - з дзвюма перамогамі лідзіруе каманда "Грыфоны". Заўтра ім трэба будзе сустрэцца з пераможцамі "Залатой шайбы" - "Мядзведзямі", у якіх у актыве адна перамога і адно паражэнне - ад хакеістаў "Алімпу" з Брэсцкай вобласці. І заўтра ж брэстаўчане згуляюць з аўтсайдарам спаборніцтваў - "Міражом" з Магілёўскай вобласці.