Каманда Прэзідэнта Беларусі сустракалася з калектывам Брэсцкай вобласці - 8:4

24 марта 2018

Сёння завершыцца першы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Каманда Прэзідэнта Беларусі ў Баранавічах у заключным туры сустракалася з калектывам Брэсцкай вобласці. Госці былі мацнейшыя. Лік - 8:4. Ужо праз тыдзень адбудуцца паўфінальныя матчы розыгрышу. Пераможца вызначыцца ў сярэдзіне красавіка.