Каманда Прэзідэнта Беларусі 12-ы раз заваявала кубак Каляднага турніру

7 января 2019

Завяршылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў юбілейнага, XV Каляднага турніру. Расійскай дружыне не атрымалася чацвёрты раз у гісторыі стаць уладальнікам кубка. Пад скляпеннямі "Чыжоўка-Арэны" зноў прагучаў гімн Беларусі ў гонар пераможца - каманды Прэзідэнта Беларусі, якая 12-ы раз заваявала трафей.

Гэтая чарговая перамога прынесла мноства яркіх уражанняў, у першую чаргу нам, гледачам. І, вядома, самім гульцам! Прычым аматарскі статус спаборніцтваў у гэтым выпадку толькі на карысць, бо цалкам усе ўдзельнікі сабраліся ў Мінску для таго, каб атрымаць задавальненне ад гульні, сустрэцца з балельшчыкамі і зноў упэўніцца: хакей - спорт нумар адзін у нашай краіне! У сваім развіцці ён усё больш прылучае да здаровага ладу жыцця і маладое пакаленне. Бо побач з ветэранамі на лёдзе і хакеісты-пачаткоўцы - пераможцы дзіцячага турніру "Залатая шайба", які прайшоў паралельна з асноўнымі спаборніцтвамі. Для хлопцаў гэта выдатная магчымасць пагутарыць з легендарнымі спартсменамі, ды яшчэ і ў такой атмасферы! Гэтыя моманты запамінаюцца на ўсё жыццё. А вось пратакол спаборніцтваў зафіксаваў сваю абавязковую статыстыку. Лепшым бамбардзірам турніру прызнаны беларус Павел Белы. Самы надзейны варатар спабоніцтваў - Аляксей Ягораў з расійскай каманды. Лепшы абаронца - Даніэль Корса з нашай хакейнай дружыны. Лепшым нападаючым турніру стаў фін Тоні Макіяха.