Гэта 11-ты тытул для дружыны. А ў фінале "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе леташнія фіналісты "Мядзведзі" з Маскоўскага раёна Мінска ўзялі рэванш у "Грыфонаў".
Алена Гарэльчык - аб самых яркіх момантах спартыўнага ўікэнда.
Хтосьці скажа "дэжавю", але ў фінале "Залатой шайбы" зноў сустрэліся дзве мінскія каманды: "Грыфоны", леташнія пераможцы, і "Мядзведзі" . Непрымірымыя сапернікі выдалі самы яркі матч турніру. "Мядзведзі" вялі 4:1, і ўсяго 10 хвілін у "Грыфонаў", каб сітуацыю змяніць . Амаль атрымалася, але фінальная серэна фіксуе лік 4:3 у карысць леташніх фіналістаў. Рэванш узяты.
Сёлета хакейная класіка Каляднага турніру вярнулася. У фінале сустракаліся каманда Прэзідэнта Беларусі і зборная Расіі.
У гэтым матчы ўсё практычна вырашылі першыя 20 хвілін, за якія гаспадары закінулі 4 неўзаемныя шайбы, а ў трэцім перыядзе ўсе намаганні гасцей разбіваліся аб непрабіўнога Сцяпана Гарачэўскіх.
Канчатковы лік 6:1 устанавіў Аляксандр Лукашэнка за 4 секунды да фінальнай сірэны. Што адбылося пасля, ярчэй усяго даказвае - хакей аб'ядноўвае.
Цырымонія ўзнагароджання стала сімвалам пераемнасці пакаленняў. На адным лёдзе - пераможцы і прызёры двух турніраў. Аляксандр Лукашэнка па чарзе дзякуе кожнаму за гульню, за эмоцыі, за барацьбу і самааддачу. Юныя хакеісты прызнаюцца, такія моманты не забываюцца.
Прызы лепшым па амплуа. У кожнай намінацыі два прозвішчы - прадстаўнікі двух турніраў. Сімвалічна - хакеістаў залатой шайбы ўзнагароджвалі гульцы Каляднага турніру. Найлепшымі варатарамі сталі Сцяпан Гарачэўскіх і Дзмітрый Краснухін, абаронцамі - Ян Галубоўскі і Аляксандр Галавач, нападаючымі - Павел Белы і Ягор Рындзевіч, бамбардзірамі - Вацлаў Крал і Мікалай Лукашэнка.
Гульцы розных пакаленняў. Яны адзіныя адным - хакеем. Гавораць, гэта любоў з гадамі не праходзіць.













