Каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - бронзавы прызёр Каляднага турніру

7 января 2017

Аматарская хакейная каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - бронзавы прызёр 13-га Каляднага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі.

У матчы за трэцяе месца  ім удалося абгуляць леташніх уладальнікаў гэтага тытула - зборную Славакіі. Першы перыяд завяршыўся з нічыйным лікам -  2:2. У другой дваццаціхвілінцы арабская каманда здолела выйсці наперад, а ў трэцяй - хакеісты абмяняліся закінутымі шайбамі. У выніку перамога зборнай Эміратаў з лікам 4:3. Адзначым, для бронзавых прызёраў турніру  гэты старт - трэці.

Хто ж выйграе галоўны прыз - стане вядома ўжо праз некалькі гадзін. У 6 вечара  пачнецца вырашальны матч Каляднага турніру, у якім сыдуцца леташнія фіналісты - каманда Прэзідэнта Беларусі і зборная Фінляндыі. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".