Каманда Фрунзенскага раёна – пераможца турніру "Залатая шайба – 2015"

27 февраля 2015

Каманда Фрунзенскага раёна – пераможца гарадскога турніру па хакеі "Залатая шайба – 2015". У фінале былі разгромленыя хакеісты Цэнтральнага раёна з лікам 5:1. Перамога дазволіла камандзе прадставіць Мінск на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць у канцы сакавіка. Спартсмены-аматары былі падзелены на малодшую і старэйшую групы. У абедзвюх катэгорыях перамогу адзначалі каманды з Фрунзенскага раёна.

У фінале "Залатой шайбы - 2015" сярод каманд Мінска, нагадаем, змагаліся 9 пераможцаў раённых спаборніцтваў.