Каманда Беларусі выйшла ў фінал конкурсу "Танкавы біятлон"

9 августа 2018

Сёння ў падмаскоўным Алабіне тры беларускія экіпажы ўдзельнічалі ў эстафеце з сапернікамі з Індыі, Сербіі і Казахстана. Галоўная задача - як мага хутчэй пераадолець 16-кіламетровую трасу і паразіць 24 мішэні. Гонка паказытала нервы і беларускім танкістам, і балельшчыкам. Па тэхнічных прычынах пасля воднай перашкоды першы экіпаж страціў сувязь, патрэбна была тэрміновая замена танка. З-за гэтага беларусы страцілі 8 хвілін. Гэта амаль два дадатковыя кругі. Але каманда здолела сабрацца і зрабіла неверагоднае. З вынікам хвіліна 44 секунды і 17 дакладных пападанняў з 24 каманд Беларусь заваявала выхад у фінал.

Фінал конкурсу "Танкавы біятлон адбудзецца 11 жніўня ў падмаскоўным Алабіне. Нашымі сапернікамі будуць каманды з Расіі, Казахстана і Кітая.