Каманда Беларусі з трыумфам вярнулася з I Сусветных пляжных гульняў

15 октября 2019
Беларускія спартсмены з трыумфам вяртаюцца з першых у гісторыі Сусветных пляжных гульняў, якія праходзілі ў Катары. Каманду сустракалі сёння ў Нацыянальным аэрапорце.

Нашы вадналыжнікі ўзялі медалі ўсіх вартасцяў. У скачках з трампліна ў жанчын Аляксандра Данішэўская  выйграла золата. У лепшай спробе яна праляцела 49 з паловай метраў. Яшчэ адна беларуска - Ганна Стральцова - заваявала бронзу. Сярод мужчын наш Сцяпан Шпак паказаў вынік  59 метраў  20 сантыметраў - і гэта серабро! 

Нагадаем, у чэрвені Беларусь прымала чэмпіянат Еўропы па водных лыжах за электрацягай. Тады на вадасховішча Пціч спаборнічалі шэсць дзясяткаў спартсменаў з розных краін. Наймацнейшыя школы ў гэтым відзе ў Мінска і Наваполацка.