Калумбія і Японія выходзяць у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе ад групы Н

28 июня 2018

Калумбійцы абгулялі афрыканцаў 1:0 і выйшлі на першае месца групы, а палякі, якія страцілі шанцы на накаўт-раўнд, адолелі Японію, 1:0. Азіяты з афрыканцамі набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Розніца мячоў таксама апынулася ідэнтычнай. Усё вырашыла колькасць жоўтых картак. У японцаў іх апынулася менш.